
Трымайце памятку. Калі і куды звяртацца па дапамогу па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў
Памеры:
✅на першае дзіця –1000,86 руб.
✅на другое і наступных дзяцей –1143,84 руб.
✅на дзіця-інваліда – 1286,82 руб.
➡️Калі звяртацца
▪️не пазней за 6 месяцаў з дня, наступнага за днём сканчэння перыяду бальнічнага па цяжарнасці і родах – калі выплачана дапамога па цяжарнасці і родах.
▪️не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (ўсынаўлення) дзіцяці (устанаўлення апекі) – калі дапамога па цяжарнасці і родах не выплачвалася.
Калі дакументы прадстаўлены праз 6 месяцаў, дапамога прызначаецца з дня звароту за ёю.
➡️З якой даты прызначаецца
▪️з дня, наступнага за днём сканчэння перыяду выплаты дапамогі па цяжарнасці і родах
▪️з дня нараджэння (ўсынаўлення) дзіцяці (устанаўлення апекі) – калі не выплачвалася дапамога па цяжарнасці і родах
➡️Куды звяртацца па прызначэнне
▪️па месцы працы, службы, вучобы, клінічнай ардынатуры маці (мачахі) ў поўнай сям'і, бацькі ў няпоўнай сям'і, усынавіцеля, апекуна
▪️калі ў поўнай сям'і маці (мачаха) не працуе, не служыць, не навучаецца, не праходзіць клінічную ардынатуру і не з'яўляецца ІП ці іншай асобай, якая самастойна выплачвае страхавыя ўнёскі ў ФСАН, – па месцы працы, службы, вучобы, клінічнай ардынатуры бацькі (айчыма)
У іншых выпадках, а таксама калі бацька (бацькі) працуюць у мікраарганізацыях з колькасцю работнікаў да 15 чалавек або ў ІП, – у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі, у поўнай сям'і дапамогі прызначаюцца маці (мачасе) па месцы яе рэгістрацыі















